Гучнае чытанне «Няма большай асалоды, як пісаць для дзяцей…»

18 мая ў Казловіцкай сельскай бібліятэцы да тыдня паэта «Віткава слова – слова Случчыны» для вучняў 3-4 класа і членаў клуба  «Сябры кнігі» адбылося гучнае чытанне «Няма большай асалоды, як пісаць для дзяцей…».

Бібліятэкар пазнаёміла рабят з жыццёвым і творчым шляхам нашага слыннага зямляка, звярнула ўвагу, што ў кожнай казцы, кожным вершы або апавяданні Васіля Віткі не толькі займальны сюжэт, але і тое залатое зернейка, што прыносіць веды, выхоўвае і робіць нас лепшымі. А значыць і шчаслівымі.

З вялікім задавальненнем дзеці прынялі удзел у мерапрыемстве. З цікаўнасцю паслухалі апавяданні, вершы, скарагаворкі, жарты, лічылкі аўтара. Шмат прыемных эмоцый прынесла сустрэча з дзіцячым часопісам «Вясёлка», заснавальнікам і галоўным рэдактарам якога быў Васіль Вітка.

Дапоўніў мерапрыемства конкурс мастацкага чытання твораў пісьменніка па кнізе Васіля Віткі «Сонечны чараўнік», у якім прынялі ўдзел усе прысутныя.


Гучнае чытанне «Няма большай асалоды, як пісаць для дзяцей…» Гучнае чытанне «Няма большай асалоды, як пісаць для дзяцей…» Гучнае чытанне «Няма большай асалоды, як пісаць для дзяцей…»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты