Урачыстае адкрыццё Майскіх Віткаўскіх чытанняў “Віткава слова – слова Случчыны”

16 мая 2023 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы  ў шаснадцаты раз адбылося ўрачыстае адкрыццё Майскіх Віткаўскіх чытанняў “Віткава слова – слова Случчыны”,  прысвечаных 112 годдзю з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Цімоха Васільевіча Крысько – Васіля Віткі. У бібліятэку былі запрошаны вучні малодшых класаў школ горада, бібліятэкары, прыхільнікі творчасці нашага знакамітага зямляка. Распачаў свята дзіцячы танцавальні калектыў “Карамелькі” пад кіраўніцтвам Антаніны Бялькевіч.

Прывітальны адрас да ўдзельнікаў літаратурнага форуму даслаў старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Леанідавіч Гога.

На адкрыцці Майскіх Віткаўскіх чытаннях прысутнічалі пачэсныя госці – беларускія пісьменнікі Уладзімір Ліпскі і Анастасія Радзікевіч, якія пажадалі ўсім прысутнічым на святочным форуме цікавых сустрэч і плёнай працы.

Дырэктар бібліятэкі, Гурыновіч Людміла Васільеўна, павіншавала ўсіх са святам і запрасіла на цікавыя мерапрыемствы ў рамках Майскіх Віткаўскіх чытанняў: квэсты, гульні, тэатралізаваныя замалёўкі, вандроўкі па творах Васіля Віткі.


Урачыстае адкрыццё Майскіх Віткаўскіх чытанняў  “Віткава слова – слова Случчыны” Урачыстае адкрыццё Майскіх Віткаўскіх чытанняў  “Віткава слова – слова Случчыны” Урачыстае адкрыццё Майскіх Віткаўскіх чытанняў  “Віткава слова – слова Случчыны” Урачыстае адкрыццё Майскіх Віткаўскіх чытанняў  “Віткава слова – слова Случчыны” Урачыстае адкрыццё Майскіх Віткаўскіх чытанняў  “Віткава слова – слова Случчыны” Урачыстае адкрыццё Майскіх Віткаўскіх чытанняў  “Віткава слова – слова Случчыны”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты