Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след»

У дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшоў Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след». Лялечны герой Вася Вясёлкін запрасіў усіх у падарожжа па беларускаму фальклору і народнай творчасці. Юныя чытачы ўспаміналі пацешкі, лічылкі, прымаўкі, заклічкі, з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў чытанні скарагаворак.

З задавальненнем усе ўспрынялі мех казак «Народныя казкі для дзяцей», праслухалі беларускую народную казку «Людзей слухай, а свой розум май».

Кніжная выстава-айстопер «Слова роднае – вечнасці след» пазнаёміла з творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Літаратурны слоўнік «Магутнае слова, ты роднае слова», які стварыў Янка Купала раскрыў беларускія словаўжыванні і граматыку беларускай мовы.

У рамках праекта «Культурная субота» для чытачоў прайшла гадзіна зносін «Мова родная, сябруй са мной». Бібліятэкар распавяла аповед пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова, што з яе дапамогай людзі абменьваюцца думкамі, робяць новыя адкрыцці, наладжваюць сувязі паміж народамі. Дзеці з задавальненнем праслухалі легенду «Адкуль пайшлі беларусы», успаміналі матуліны калыханкі, адгадвалі загадкі.


Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след» Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след» Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след» Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след» Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след» Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след» Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след» Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след» Тыдзень беларускай мовы «Слова роднае – вечнасці след»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты