Творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Вясёлка» «“Вясёлка” з намі з года ў год»

16 мая 2023 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Вясёлка» «“Вясёлка” з намі з года ў год».

Галоўны рэдактар часопіса Анастасія Віктараўна Радзікевіч пазнаёміла дзяцей з гісторыяй стварэння часопіса, яго рубрыкамі і праектамі. Больш падрабязней распавяла пра рэдакцыйную калегію, якая стварае кожны нумар часопіса, пра яго заснавальнікаў — першага рэдактара Васіля Вітку і Уладзіміра Ліпскага, які ўзначальваў часопіс больш за 40 гадоў.

Навучэнцы прачыталі вершы беларускіх паэтаў і з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах.

Юныя случчанне з добрым настроем і часопісамі «Вясёлка» пайшлі з бібліятэкі.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Вясёлка німбам яркім ззяе».


Творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Вясёлка» «“Вясёлка” з намі з года ў год» Творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Вясёлка» «“Вясёлка” з намі з года ў год» Творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Вясёлка» «“Вясёлка” з намі з года ў год» Творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Вясёлка» «“Вясёлка” з намі з года ў год» Творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Вясёлка» «“Вясёлка” з намі з года ў год» Творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Вясёлка» «“Вясёлка” з намі з года ў год»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты