Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім

16 мая 2023 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі, Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, члэнам Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларус»

У час шчырай размовы школьнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка. Пазнаёміліся з творамі, якія знаёмяць з гістарычнай спадчынай Беларусі, вучаць любіць і шанаваць сваю краіну, бацькоў і сяброў.

Усе прысутныя на мерапрыемстве прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні, пад час якой атрымалі прызы за правільныя адказы ад супрацоўнікаў установы «Рэдакцыя часопіса «Вясёлка».

Навучэнцы ДУА «Акцябрская базавая школа імя Васіля Віткі» і ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Слука» падрыхтавалі прывітанне Уладзіміру Сцяпанавічу Ліпскаму.

Уладзімір Ліпскі пажадаў прыхільнікам творчасці Васіля Віткі даражыць кожным днём, вывучаць азбуку жыцця і ганарыцца сваім таленавітым земляком.

Юныя случчане ўзялі аўтограф і зрабілі памятны фотаздымак на ўспамін аб сустрэчы на XVI Майскіх Віткаўскіх чытаннях «Віткава слова – слова Случчыны».

Мерапрыемства дапоўніла кніжная выстава-экспазіцыя «Пісьменнік роднай зямлі».


Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім Творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты