Цётка «Міхаська»

Цётка «Міхаська»Цётка
Творы [Текст] / Цётка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 306 с. : іл.

 

Апавяданне «Міхаська” было напісана для першага дзіцячага часопіса “Лучынка”, які выдавала Цётка, і ўпершыню пабачыла свет у 1914 годзе. Расказаная Цёткай трагічная гісторыя кароткага пакутнага жыцця няшчаснай сіраціны, вясковага хлопчыка Міхаські, не можа не крануць юныя душы, не можа не выклікаць у іх пачуцця спагады і жалю. Страшна здзекаваўся з Міхаські жорсткі лёс ад самых першых хвілінаў прыходу хлопчыка ў гэты свет. Забраў маці, пасылаў бясконцыя хваробы. Жахлівую воспу, што яшчэ больш скалечыла і без таго непрыгожы твар. Як толькі выжываў ён ад хваробаў у сваім запечку без догляду, без лекаў, без спачування?

I вось Міхаська сустракаецца са скалечанай птушкай. У жораве Міхаська ўбачыў роднасную душу і таму заступіўся за яго. Жораў стаў адзінай па-сапраўднаму блізкай Міхасю жывой істотай.

Апавяданне «Міхаська» справядліва лічыцца адным з лепшых узораў беларускай дзіцячай літаратуры, станаўленню якой на пачатку XX ст. шмат паспрыяла Цётка.

Книгу можно взять почитать

детский отдел районной центральной библиотеки (тел. 2-52-05)