Тэлемост «Усмешкай радуе здаля…»
17 мая 2022 года ўдзельнікаў Майскіх Віткаўскіх чытанняў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі тэлемост «Усмешкай радуе здаля…» злучыў з дзіцячай бібліятэкай-філіалам №6 імя В. Віткі ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска».
Вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі Уладзімір Ліпскі і спецыяльны карэспандэнт Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, лаўрэат прэміі часопіса «Вясёлка» Маргарыта Пятроўна Прохар павіталі ўдзельнікаў чытанняў. Яны адзначылі, што случчанне заўсёды беражліва шануюць памяць пра свайго земляка і далі наказ любіць і размаўляць на роднай мове, сябраваць з часопісам «Вясёлка», які стварыў Васіль Вітка.
Вучні мінскіх школ, Акцябрскай базавай школы імя Васіля Віткі пранікнённа чыталі вершы, казкі. Лялечны гурток «Батлейка» Замосцкай сярэдняй школы падрыхтаваў пацешкі.
Прыемна, калі дзяцей з розных вугалкоў нашай краіны аб’ядноўвае любоў і павага да творчасці Васіля Віткі.
- Предыдущий Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі»
- Следующий Информационная беседа «Здоровая семья — здоровая нация»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты