Тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!»

18 мая 2023 года ў дзіцячым  аддзеле Слуцкай районнай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках XVI Віткаўскіх чытанняў «Віткава слова – слова Случчыны» прайшлі тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!».

У гэты дзень вучні  ДУА «Падлеская сярэдняя школа» пазнаёміліся з жыццём і творчасцю «беларускага Андэрсана» Васіля Віткі – класіка беларускай дзіцячай літаратуры.

Вучні пасябравалі з самым вясёлым і цікавым героем казак аўтара – Васем Вясёлкіным, з якім яны з задавальненнем разгадвалі загадкі, чыталі казкі, лічылкі, скарагаворкі. Даведаліся, што В. Вітка заснаваў дзіцячы часопіс «Вясёлка».

Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула добрыя ўраджанні ў душы кожнага прысутнага.


Тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!» Тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!» Тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!» Тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!» Тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!» Тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты