Тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям”

2 верасня 2022 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках тыдня беларускага пісьменства і друку “Кніга – духоўная скарбніца беларусаў” прайшло мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям”.

Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускага песняра, праслухалі яго знакамітыя дзіцячыя вершы, з задавальненнем паглядзелі лялечны паказ па вершах “Юрачка”, “Бай”, “Хлопчык і лётчык”. Для юных случчан быў арганізаваны і ўрок роднага слова, на якім яны ўсе разам перакладалі словы з беларускай мовы на рускую.

Праслухаўшы верш «Хлопчык і лётчык”, маленькія наведвальнікі склалі ў тэхніцы арыгамі папяровыя самалёты, якія запусцілі ў неба.

У гульнёвай форме нашы чытачы дакрануліся да творчай спадчыны вялікага пісьменніка.


Тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям” Тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям” Тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям” Тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям” Тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям” Тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям” Тэатральныя мініяцюры “Янка Купала – дзецям”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты