Тэатральна-гульнёвая праграма “Чатыры пажаданні ад дзеда Васіля”

18 мая 2022 года ў рамках Майскіх Віткаўскіх чытанняў у дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цантральнай бібліятэкі для вучняў ДУА” Сярэдняя школа №6 г. Слуцка” прайшла тэатральна-гульнёвая праграма “Чатыры пажаданні ад дзеда Васіля”.

Вучні падрабязней даведаліся пра жыццё і творчасць Васіля Віткі, з задавальненнем паслухалі яго творы.

Разам з героем казак Васем Вясёлкіным разгадалі загадкі, вясёлыя і хітрыя задачкі, падабралі рыфму да вершаў паэта, прачыталі на хуткасць скорагаворкі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю адказалі на пытанні віктарыны “Урокі роднага слова” і пазнаёміліся з кніжнай выставай “Роднай мовы пясняр”.


Тэатральна-гульнёвая праграма “Чатыры пажаданні ад дзеда Васіля” Тэатральна-гульнёвая праграма “Чатыры пажаданні ад дзеда Васіля” Тэатральна-гульнёвая праграма “Чатыры пажаданні ад дзеда Васіля” Тэатральна-гульнёвая праграма “Чатыры пажаданні ад дзеда Васіля” Тэатральна-гульнёвая праграма “Чатыры пажаданні ад дзеда Васіля” Тэатральна-гульнёвая праграма “Чатыры пажаданні ад дзеда Васіля”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты