Святло Айчыны
Святло Айчыны [Тэкст] : зборнік вершаў пра Беларусь / уклад. Віктара Шніпа; мастакі Анатоль Тычына [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2018. – 143с.:іл.- (100 вершаў).
“Святло Айчыны” – наступная кніга з серыі “100 вершаў” – прысвечана тэме любові да радзімы. Сто вершаў зборніка – гэта сто апошніх гадоў беларускай гісторыі. Кожны год прадстаўлены ўсяго адным вершам, у тым годзе напісаным. Перад вамі, дарагія чытачы, паэтычная храналогія стагоддзя Беларусі ў выкананні ста паэтаў.
“Кінь саромецца мовы сваёй, зваць сябе беларусам пачні” — заклікаў у 1919 годзе малады тады Міхась Чарот.
“Долу гнецца густая трава ля ракі, серабрыцца расяным налівам” – такім бачыць беларускі пейзаж 1922 года Андрэй Александровіч.
“Ну, з чаго б тыя словы мне выкаваць, у гарніле якім гартаваць, каб любоў сваю шчырую выказаць, што табе я хачу перадаць” — прызнаннем у любові да роднай краіны прасякнуты радкі Паўла Сушко, напісаныя ў 1939 годзе.
Як бачыце, шмат малавядомых вершаў і шмат імёнаў, вартых таго, каб іх часцей успаміналі.
І зноў побач з вершамі змяшчаюцца репрадукцыі карцін вядомых мастакоў: Майсея Куніна, Сяргея Каткова, Зоі Літвінавай, Арлена Кашкурэвіча, Ізраіля Басава і іншых. Нечаканая Беларусь, убачаная ў самых розных ракурсах.
Адзін з разваротаў для рэпрадукцыі – апошні – уяўляе з сябе белыя старонкі. Таму што сённяшняя Беларусь, узору 2019 года, яшчэ толькі будзе адлюстраваная. Вам, чытачам, пісаць гісторыю сваёй краіны на гэтых чыстых старонках.
Кнігу можна ўзяць пачытаць:
раённая цэнтральная бібліятэка (тэл.5-42-10, 6-36-70, 2-93-51);
гарадская бібліятэка-філіял №1 (тэл.4-50-71);
гарадская бібліятэка-філіял №2 (тэл.3-23-42).