Прохар, М. Восень у Вільнюсе

Прохар, М. Восень у ВільнюсеПрохар, М. Восень у Вільнюсе [Тэкст] : аповесці і апавяданні / Маргарыта Прохар; мастак У.Васюк. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. – 319 с.:іл.

«Зямля, што нараджае нас, сустракае і выпраўляе нас, — яшчэ адзін маўклівы і добры сябар, прыдуманы намі ж. Чалавек думае, што зямля, дзе ён нарадзіўся, належыць толькі яму, таму што яна – яго малая радзіма. І яшчэ адна памылка, якую заўважаюць не многія, лічачы, што зямля, дзе ты нарадзіўся, прыцягвае цябе. Не, гэта сам чалавек прыцягвае яе да сэрца, увесь свой маленькі свет: дрэвы, дом, каханых – усё збірае разам і, не знайшоўшы іншага слова ў сваім лексіконе, заве яе проста маленькай радзімай, радзімкай на вялікай зямлі». М. Прохар «За аблокамі душы».

Кніга Маргарыты Прохар “Восень у Вільнюсе” — гэта зборнік аповесцей і апавяданняў, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2014 годзе. Пад адной вокладкай пісьменніца сабрала шэраг рознапланавых твораў: гэта і філасофская аповесць, і жаночы дэтэктыў, і рамантычная гісторыя, і прыгоды. Але спачатку аповесць “Восень у Вільнюсе” прайшла апрабацыю ў часопісе “Маладосць”. І выклікала даволі не малы рэзананс. Аб гэтым сведчыць той факт, што кніга папала ў поўны спіс намінантаў на 4-ю прэмію імя Ежы Гедройца ў 2015 годзе.

Крытыкі аднагалосна назвалі аднаіменнае апавяданне зборніка ўзорам лірычнай прозы. Як гаворыць сама Маргарыта Пятроўна, гэта кніга падарожжаў не ў сезон у Вільнюс, Прагу, Санкт-Пецярбург, па Беларусі. Калі чалавек становіцца больш цярплівым да людзей, больш сталым, больш мудрым. Але б дзе чалавек не быў, ён вяртаецца заўсёды ў родную Беларусь. На сваю малую радзіму, дзе так вольна дыхаць, туды, куды імкнецца яго сэрца.  Вось сапраўды, “Каб любіць Беларусь нашу родную, трэба ў розных краях пабываць…”

І нельга не сказаць пра адмысловае афармленне зборніка. Трэба адзначыць незвычайнае, сучаснае афармленне мастака Уладзіміра Васюка. Ён арганізаваў графічнае афармленне ў выглядзе пытанняў і адказаў. Кніга таксама выклікае пытанні і адказы. Таму, паважаныя нашы чытачы, трэба абавязкова прачытаць зборнік “Восень у Вільнюсе”, каб знайсці адказы на пытанні, якія хвалююць кожнага чалавека: у чым шчасце, як разумець іншых і не скарацца лёсу.

Кнігу можна ўзяць пачытаць:
раённая цэнтральная бібліятэка (тэл.5-42-10);
гарадская бібліятэка-філіял №1 (тэл.4-50-71);
гарадская бібліятэка-філіял №2 (тэл.3-23-42);
Вежская сельская бібліятэка-філіял №6 (тэл.77-8-07);
Лучнікоўская сельская бібліятэка-філіял №7 (тэл.96-5-77);
Вясейская сельская бібліятэка-філіял №9 (тэл. 4-86-55);
Паўстынская сельская бібліятэка-філіял №34 (тэл. 3-14-48);
Бокшыцкая сельская бібліятэка-філіял №42 (тэл. 76-1-33).