Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі»

17 мая 2022 года ў рамках Майскіх Віткаўскіх чытанняў у дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося цікавае знаёмства з цудоўнай пісьменніцай, журналістам, літаратураведам, спецыяльным карэспандэнтам Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, лаўрэатам прэміі часопіса «Вясёлка» — Маргарытай Пятроўнай Прохар.

На гэтай сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі». Маленькіх чытачоў вельмі зацікавілі гэтыя казкі. Бо коцікі ў сеціве – гэта вельмі незвычайна і цікава.

Юныя госці з задавальненнем пазнаёміліся з аўтарам кнігі і з яе творчасцю, актыўна прымалі ўдзел у размове з пісьменніцай, задавалі шмат пытанняў, з захапленнем расказвалі пра сваіх хатніх коцікаў, пра іх звычкі і любімыя справы.

Работнікі дзіцячага аддзела падрыхтавалі прыемны падарунак – ролік да кнігі пісьменніцы. Усе жадаючыя атрымалі аўтограф аўтара з найлепшымі пажаданнямі і зрабілі фотаздымкі на памяць.


Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі» Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі» Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі» Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі» Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі» Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі» Прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты