Карлюкевіч, А. Звяртаюся ў ЦК… : чытаючы архіўную пошту
Карлюкевіч, А. Звяртаюся ў ЦК… : чытаючы архіўную пошту / Алесь Карлюкевіч, Вячаслаў Селяменеў. – Мінск : Звязда, 2022. – 190, [1] с.
Дакументы, якія разглядаюцца на старонках кнігі, напісаны беларускімі пісьменнікамі, мастакамі, дзеячамі культуры, тымі вядомымі асобамі, плён чыёй працы ў розныя гады складаў беларускую нацыянальную культуру. Здавалася б, некаторыя іх звароты ў вышэйшую ідэалагічную і фактычна выўэйшую дзяржаўную інстанцыю мелі прыватны характар. Але ж, каб вырашыць тое ці іншае пытанне, без чаго творчасць нічога не вартая, апроч ЦК, і не было куды звярнуцца. Іншая карэспандэнцыя – сведчанне пазіцыі творчай інтэлігенцыі, яе жаданне зрабіць нешта патрэбнае для ўсяго грамадства і Беларусі. Нам заставалася толькі зірнуць на гэтае ліставанне з вышыні сённяшняга часу.
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты