Місько Павел Андрэевіч

Місько Павел Андрэевіч

14.03.1931– 09.06.2011

Беларускі пісьменнік, перакладчык, драматург. Нарадзіўся  ў вёсцы Знамя Слуцкага раёна. Асноўныя творы: «Мора Герадота», «Градабой», «Хлопцы, чые вы будзеце…», «Паміж мінулым і будучым»,  «Самыя короткія ночы», “Зяленыя змеі”, “Прыгавораны да жыцця”, “Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі” ,“Прыгоды  Бульбобаў”, “Грот Афаліны”, “Эрпіды на планеце Зямля”, “Прыйдзі, дзень-залацень!”, “Ружовыя ліўні”, “Пакуль зямля мілуе сонца” і інш.

Павел Андрэевіч Місько – беларускі пісьменнік, перакладчык, драматург. Нарадзіўся ён 14 сакавіка 1931 года ў вёсцы Знамя Слуцкага раёна. Да вайны  пісьменнік скончыў  з пахвальнай граматай усяго два класы. З 1947 па 1950 год працягваў вучобу ў СШ №10 г. Слуцка. Закончыў у 1955 годзе аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння вучобы працаваў у Давыд-Гарадоцкай раённай газеце з 1955 па 1959 год спачатку адказным сакратаром, а потым рэдактарам. Першае апавяданне “Надзя” выйшла ў альманаху  “Брэст” у 1958 годзе. У 1958-1959 гадах некалькі нарысаў надрукавалі часопісы “Маладосць” і “Полымя”.  З 1959 года працаваў у рэспубліканскай газеце “Звязда”. З 1964 па 1967 год – літсупрацоўнік “Сельской газеты”, у 1967-71 гадах – загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, у 1971-72 гадах – загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса “Полымя”. З 1972 года працаваў загадчыкам рэдакцыі прозы, а з 1976 па 1980 год – намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Першая кніга апавяданняў “Калодзеж” была выпушчана ў 1967 годзе, У 1968 годзе – кніга нарысаў “Гаспадыні свайго лёсу”, зборнік апавяданняў і аповесцей «Зямля ў нас такая» (1971), а ў 1973 годзе – чарговая кніга нарысаў “Дрэва жыцця”. Місько аўтар раманаў «Мора Герадота» (1976), «Градабой» (1980), «Хлопцы, чые вы будзеце…» (ч. 1-2, 1989 –92), , «Паміж мінулым і будучым» (1986),  «Самыя короткія ночы» (2000), “Зяленыя змеі” (2004), “Прыгавораны да жыцця” (2007), “Востраў “Мёртвая галава” (2007), зборнікаў сатыры і гумара  “Чэрці ў коміне” (1978), «Вясельны марафон» (1984),  “Лекцыя з падвывам” (1988) «Развітальная гастроль» (1991). Стварыў п’есы на сучасныя тэмы «Ліха крадзецца ціха » (1976), «Канфлікт мясцовага значэння» (1989) і інш. Найбольшага поспеху П. Місько дасягнуў у літаратуры для дзяцей. Для дзяцей была напісана  дакументальная аповесць “Падарожжа ў калгас”. У зборніку “Калодзеж” (1970) з’явіліся яго першыя апавяданні для дзяцей. Першай дзіцячай аповесцю П. Місько сталі “Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны масяц у жыцці Жэні Мурашкі” (1972). А  яго аповесць “Прыгоды  бульбобаў”(1977) чыталі ледзь не ў кожнай сям’і. Далей былі “Як на нашы імяніны”, “Грот афаліны” (1985), “Эрпіды на планеце Зямля”(1987), “Прыйдзі, дзень-залацень!” (1993), “Мушкяцёры” (1997), “Ніль адмірары, або Я выбіраю смерць” (1999). Творы П. Місько для дзяцей увайшлі ў класіку беларускай дзіцячай літаратуры.

У 2001 г. П. Місько  выдаў зборнік вершаў “Ружовыя ліўні”, у 2005 г. – раман у вершах “Пакуль зямля мілуе сонца”.

Ёсць у спадчыне П. Місько і досыць значная колькасць перакладаў з польскай, украінскай і рускай моў.