Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала”

17 мая 2022 года ў рамках XV Майскіх Віткаўскіх чытанняў дзіцячы аддзел Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі для навучэнцаў школ горада арганізаваў літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала”.

Інтэрактыўная гульня-падарожжа “З Вавёркай гутарыць у гаі” прапанавала юным случчанам праверыць сваю кемлівась: адгадаць загадкі, рашыць задачкі, якія напісаў для дзяцей Васіль Вітка. Хлопчыкі і дзяўчынкі на хуткасць прачыталі віткаўскія скорагаворкі. Маляванка “Вавёрчына гора” пазнаёміла з падзеямі і галоўнымі героямі аднайменнай казкі.

Адгадаўшы загадкі, разгадаўшы рэбусы пра беларускіх птушак у займальнай галаваломцы “Птушыная школа Васіля Віткі”, дзяцей чакаў сюрпрыз —  птушка салавей, якая лічыцца сімвалам нашага горада. Яны даведаліся пра цікавыя факты з жыцця салаўя. Жадаючыя мелі магчымасць размаляваць птушак, якія сустракаюцца ў творах В. Віткі.

Літаратурны ракурс “Роднай мовы пясняр” запрасіў усіх прысутных выразна прачытаць вершы нашага знакамітага земляка каля бібліявокан і пазнаёміцца з кніжнай выставай “Жыў на свеце дзед Васіль”.


Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала” Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты