Інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра»

8 ліпеня 2022 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы

У час мерапрыемства рабяты, якія адпачываюць у летнім лагеры ДУА «Слуцкі цэнтр тэхнічнай і прыкладной творчасці» пазнаёміліся з кнігай Уладзіміра Ліпскага «Янкаў вянок», праглядзелі медыяпрэзентацыю, даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях вялікага беларускага паэта Янкі Купалы, дакрануліся да літаратурнай спадчыны песняра.

Хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі зацікавілі звесткі пра радавод пісьменніка, вершы для дзяцей і выбар паэтам паэтычнага псеўданіма. Праслухаўшы паданне пра старажытнае свята Купалле і чарадзейную кветку, усе жадаючыя прынялі ўдзел у квэст-гульні, з натхненнем справіліся з заданнем, склалі пазлы папараць-кветкі і размалявалі купальскі вянок.

Да сустрэчы была аформлена кніжная выстава-прагляд «Песняр роднай зямлі».


Інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра» Інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра» Інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра» Інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра» 128 Інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра» Інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра» Інтэрактыўная сустрэча «Вянок Песняра»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты