Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка»

31 мая 2022 для выхаванцаў  ДУА «Яслі-сад № 9 г. Слуцка» прайшла гадзіна чытання «Пра Алесю, хлопчыка і лётчыка», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

Бібліятэкар  дзіцячага аддзела Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з творчасцю выдатнага беларускага паэта-песняра.

Дзеці з задавальненнем слухалі такія вершы як “Алеся”, “Хлопчык і лётчык” і іншыя, уяўлялі аб здзяйсненні сваіх мар, вучыліся правільнаму вымаўленню слоў беларускай мовы, развівалі пазнавальную актыўнасць і памяць, папаўнялі слоўнікавы запас.

У рамках мерапрыемства дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні,  удзельнічалі ў конкурсах і фізкультхвілінцы, адгадвалі загадкі, выкарыстоўваючы словы-падказкі. Пад час маўленчай хвілінкі маленькія чытачы марылі аб чымсці сваім, таямнічым, уяўлялі сябе лётчыкамі, разважалі аб палёце.

Свае веды дзеці замацавалі з дапамогай рэбусаў і віктарын. Напрыканцы ўсе удзельнікі атрымалі сувеніры-размалёўкі.


 Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка» Гадзіна чытання «Пра Алесю і хлопчыка-лётчыка»

 

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты