Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук”

25 кастрычніка 2019 года ў рамках раённага агляду-конкурсу «Мой родны край – мая гісторыя жывая» гарадская бібліятэка-філіял №2 з мэтай папулярызацыі краязнаўчай літаратуры, захавання сваёй гісторыі, зберажэння памяці аб далёкіх падзеях мінулага, аб знакамітых людзях свайго краю, абуджэння зацікаўленасці і павагі да сваіх вытоках, да роднай зямлі, далучэння да духоўных каштоўнасцяў правяла этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук”, які быў прысвечаны 155-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка, этнографа, фалькларыста, публіцыста і мовазнаўцы Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага. З вялікай любоўю да радзімы і свайго народа ён ашчадна збіраў народную мудрасць і запісываў мастацкае слова, вывучаў гаворку сялян.

Этна-краязнаўчы экскурс праходзіў у этнаграфічнай студыі “Беларуская хатка” Слуцкага гарадскога Цэнтра традыцыйнай культуры. Мерапрыемства пачалося з відэакліпа Алены Ланской “Куточак Беларусі.” Слуцкая паэтэса Ганна Міклашэвіч прачытала свой верш “Майму слаўнаму гораду.”

Увазе прысутных быў прадстаўлены слайд-прэзентацыя “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук,” на якім дэманстраваліся фотаздымкі, кнігі, фільмы, відэакліпы аб Сержпутоўскім, гучалі народныя песні таго часу.

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчай дзейнасцю А.К. Сержпутоўскага. Сумесна з гасцямі вядучыя прайшліся паляшуцкімі дарогамі даследчыка і прасачылі лёсы яго кніг з серыі “Повязь вякоў”.

У выкананні супрацоўнікаў Цэнтра традыцыйнай культуры Святланы Гушчэні і Зінаіды Казак госці паглядзелі інсцэніроўку жыццёвай гісторыі, запісаную ў вёсцы Чудзін ад казачніка Данілы Кулагі, якая назывыецца “Не любіць.”

Чытачка бібліятэкі Людміла Сасноўская прачытала байку ад знакамітага казачніка таго часу Лявона Лябедзіка “Кальвіньскі пост,” якую Аляксандр Сержпутоўскі запісаў на Случчыне.

Казак Зінаіда пазнаёміла гасцей з фразеалагічнымі прыказкамі і прымаўкамі, збіраннем якіх займаўся знакаміты этнограф.

Аляксандр Казіміравіч запісваў і дзіцячы фальклор: песні-калыханкі і пацешкі-забаўлянкі. Самая юная ўдзельніца мерапрыемства Сакута Віталіна паказала сцэнку “Дзіцячыя калыханкі”.

Госці паглядзелі відэазапіс казкі адной з апошніх казачніц в.Чудзін Матруны Савені.

Вывучаючы і збіраючы фальклор, Аляксандр Казіміравіч не абмінуў увагай і народную песню. Прагучаў відэазапіс фальклорнай песні гуртка Ганцавіцкага раёну.

На мерапрыемства была запрошана землячка Сержпутоўскага з вёскі Пярэвалакі Кернажыцкая Раіса Яраславаўна. Яна сябравала з нашчадкамі этнографа. Раіса Яраславаўна расказала прысутным аб паходжанні роду Аляксандра Казіміравіча, падзялілася сваімі ўспамінамі з дзяцінства і разважаннямі пра тое, аб чым не напісана ў кніжках.

У канцы этна-краязнаўчага экскурса ўвазе гасцей была прадстаўлена кніжная выстава “Дзівасіл народнай творчасці”.

Чалавек пакідае памяць пра сябе сваімі справамі, учынкамі. Імя нашага земляка Аляксандра Сержпутоўскага павінна быць ў памяці людзей. Хочацца, каб дакрананне да духоўнай спадчыны нашага народа рабіла нас больш добрымі, спагадлівымі, лепшымі, каб мы не забывалі сваіх знакамітых людзей.

Выказываем удзячнасць гарадскому Цэнтру традыцыйнай культуры за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства!


Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук” Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук” Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук” Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук” Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук” Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук” Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук” Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук” Этна-краязнаўчы экскурс “Жыў сабе адзін вельмі здатны паляшук”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты