Чытанка-маляванка «І казка кожная малюнкам стане…»

Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці дзіцячы аддзел Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі наведалі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад № 15 г. Слуцка”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспаміналі вядомыя беларускія казкі, вучыліся правільнаму вымаўленню слоў беларускай мовы, развівалі пазнавальную актыўнасць, папаўнялі слоўнікавы запас.

У ходзе мерапрыемства дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, выкарыстоўваючы словы-падказкі.

Напрыканцы маленькія чытачы атрымалі сувеніры-размалёўкі казачных герояў.


Чытанка-маляванка «І казка кожная малюнкам стане…» Чытанка-маляванка «І казка кожная малюнкам стане…» Чытанка-маляванка «І казка кожная малюнкам стане…» Чытанка-маляванка «І казка кожная малюнкам стане…»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты