Бібліяпазлы «Літаратурная карта нашага горада”

7 верасня 2022 года дзіцячы аддзел Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках тыдня беларускага пісьменства і друку “Кніга – духоўная скарбніца беларусаў” для юных случчан аранізаваў бібліяпазлы “Літаратурная карта нашага горада”.

Дзеці пазнаёміліся з біяграфіямі беларускіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Случчыне. Праверылі свае веды, склаўшы бібліяпазлы: сярод прозвішчаў беларускіх пісьменнікаў вызначылі прозвішчы пісьменнікаў-землякоў. На кніжнай выставе “Дзень добры, кніжка беларуская” знайшлі кнігі В. Віткі, А. Васілевіч, П. Місько і іншых пісьменнікаў-землякоў.

Дзякуючы бібліяпазлам, юныя чытачы пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай Случчыны.


Бібліяпазлы "Літаратурная карта нашага горада” Бібліяпазлы "Літаратурная карта нашага горада” Бібліяпазлы "Літаратурная карта нашага горада” Бібліяпазлы "Літаратурная карта нашага горада” Бібліяпазлы "Літаратурная карта нашага горада” Бібліяпазлы "Літаратурная карта нашага горада” Бібліяпазлы "Літаратурная карта нашага горада”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты