Библиорейс «По золотому кольцу Случчины»


Паважаныя чытачы – жыхары і госці горада! Запрашаем вас у падарожжа па Случчыне, зямлі старажытнай і багатай на гістарычныя падзеі.

Падчас бібліярэйса “Па залатому кальцу Случчыны” вы пазнаёміцеся з гісторыяй старадаўніх мясцін і архітэктурных помнікаў, якія нясуць у сабе адбітак слуцкай даўніны.

Экскурсіі адбываюцца па папярэднему запісу.

Тэлефон для даведак 5-42-10

Вялікая Горка ? сэрца нашага горада. Тут знаходзяцца яго вытокі, адсюль яго карані… Менавіта тут узнік град Случэск, тут некалі стаяў Слуцкі замак князей Алелькавічаў  ? патомкаў вялікага князя літоўскага Альгерда. На працягу дзевяці стагоддзяў гэта месца насіла розныя назвы: “Дзядзінец”, “Град”, “Капец”, “Верхні замак”, “Вялікая Горка”, “Саборная горка”, і нават “Бязбожная горка”, якія адлюстроўваюць і гісторыю пасялення, і змены ў жыцці людзей, сведкам, якіх быў наш горад.

Будынак былога Бернардзінскага манастыра ? адзін з самых загадкавых будынкаў зямлі Слуцкай. Гісторыя слуцкага кляштара бернардзінцаў бярэ пачатак яшчэ ў XVII ст. У 1661 годзе, манахі-бернардзінцы прыбылі ў Слуцк з Нясвіжа і былі аднымі з першых манахаў-каталікоў, якія прыйшлі на слуцкія землі. Шэры, непрыкметны прыземісты будынак з’яўляецца рэшткамі, узведзенага ў 1770 па адных звестках, ці 1793 па другіх, мураванага будынка Бернардзінскага касцёлу Святога Антонія і былога бернардзінскага манастыра.

Слуцкая гімназія ? сапраўдны сімвал нашага горада, які адлюстроўвае яго багатую, слаўную гісторыю. Установа лічыцца старэйшай школай на тэррыторыі Беларусі. Слуцкая гімназія была заснавана па ініцыятыве князя Януша Радзівіла, які 20 мая 1617 года выдаў грамату аб адкрыцці евангелічнага храма і вучылішча пры ім: “…задумаў я ў сваім горадзе Слуцку пабудаваць Евангелічны храм… У Новым горадзе, на Зарэччы, над ракою Случ…, назначыў я тое ўпамянутае месца, пустое і незабудаванае, на пабудову храма і вучылішча для навучання юнакоў….”

Будынак старога корпуса гімназіі з’яўляецца адным з захаваўшыся да нашых дзён помнікаў архітэктуры класіцызму Слуцка і важнейшым помнікам гісторыі адукацыі ў краі.

библиорейс 3Слуцкі пояс ? сапраўдны цуд, створаны рукамі мясцовых майстроў. Ткаць паясы мелі магчымасць толькі мужчыны – выдатныя майстры, праца якіх добра аплачвалася. Слуцкія паясы былі раскошай, абавязковым упрыгожваннем касцюмаў магнатаў і багатых шляхцічаў. Технічная і мастацкая дасканалась – вось асноўныя рысы слуцкага пояса. На агульнаеўрапейскім рынку ХVIII ст. дамініраваў слуцкі пояс, які быў недасягальным узорам для лівонскіх, персідскіх, кракаўскіх, маскоўскіх мануфактур. Сёння наш старажытны і малады горад жыве памяццю пра мінулае, і вытворчасць копій слуцкіх паясоў адноўлена на адным з буйнейшых прадпрыемстваў мастацкіх промыслаў Беларусі «Слуцкие пояса».

Калі быў заснаваны Слуцкі Свята-Троіцкі манастыр, хто яго фундатар і адкуль прыйшлі першыя яго насельнікі, дакладна невядома. Аўтар гістарычнага нарыса “Древне-русский город Слуцк и его святыни» (1896 г) Ф. Серна-Салаўевіч, сцвярджае, што на пачатку ХI стагоддзя Слуцкі Свята-Троіцкі мужчынскі манастыр ужо існаваў. Можна пагадзіцца з гэтым меркаваннем, але ўсе ж часцей манастыр успамінаецца ў гістарычнай літаратуры каля 1445 года. Манастыр з’яўляўся адным з галоўных цэнтраў духоўнага і культурнага жыцця краю.

На сенняшні дзень застаўся адзіны напамін аб Трайчанах ? будынак духоўнага вучылішча, у якім зараз размешчаны медыцынскі каледж.

Будынак былога камерцыйнага вучылішча (1912 г) з’яўляўся адным з самых прыкметных архітэктурных помнікаў Случчыны пачатку ХХ стагоддзя. Архітэктура будынка ў стылі “мадэрн” вызначалася знешнім дэкорам, ускладненасцю і вытанчанасцю асобных формаў.

Што тычыцца навучэнцаў установы, то больш шасцідзесяці працэнтаў ? складалі дзеці слуцкіх мяшчан, сустракаліся нашчадкі чыноўнікаў і дваран, меней – вяскоўцы. У ліку тых, хто вучыўся ў камерцыйным вучылішчы, быў сын слуцкага каваля Сямён Косберг, які пазней стаў выдатным савецкім вучоным, канструктарам.

На працягу стагоддзя ў гэтым будынку размяшчаліся розныя ўстановы і арганізацыі, аднак у гісторыю горада ён увайшоў пад назвай камерцыйнага вучылішча. У ІІ палове 1980 г. будынак былога камерцыйнага вучылішча ўзяты пад ахову, як помнік архітэктуры.

У першай палове ХІХ стагоддзя праз тэрыторыю Случчыны працягнуўся знакаміты Варшаўскі тракт, які будаваўся ў 20 –40 гадах у абход сталіцы Мінскай губерніі. Шаша перасякала Слуцк і супадала з галоўнай вуліцай горада (раней ? Раманаўскай, Шасейнай, Пралетаркай, а зараз вул. Леніна).

На паштовай станцыі астанаўліваліся тыя, хто рухаўся па службовых справах і меў дакумент “падарожную”. Па рангу слуцкая станцыя адносілася да 3 класу, які патрабаваў, каб пры ёй на стайні мелася каля 18-19 коней. Комплекс паштовай станцыі пабудаваны з цэглы і дрэва і з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму. Збудаванне знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Гэты архітэктурны помнік – своеасаблівы сімвал старажытнасці нашага горада. Узводзіўся ён як загарадны панскі асабняк. Часам пабудовы называюцца 1789 або 1798 гады. У 2-й палове XIX стагоддзя буданык быў куплены за гарадскія сродкі і стаў Домам дваранскага сходу. Тут была зала, дзе заключалі разнастайныя дагаворы і пагадненні. Праз сцяну – вялікая зала для баляў і маскарадаў. З 1966 года ў будынку размяшчаецца музейная экспазіцыя Слуцкага краязнаўчага музея, а перад гэтым тут знаходзіліся клуб, рэдакцыя раённай газеты, райкам камсамола.

Будынак Слуцкага краязнаўчага музея знаходзіцца пад аховай дзяржавы, як помнік архітэктуры XVIII стагоддзя.