Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!»

18 мая 2023 года дзіцячы аддзел Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі запрасіў дзяцей на аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!».

Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка-земляка Васіля Віткі. Разам з  галоўнай гераіняй казкі «Вавёрчына гора» яны рашылі хітрыя задачкі і адгадалі загадкі ад Васіля Віткі. Разгадаўшы крыжаванку,  даведаліся, якія жывёлы сустракаюцца ў вершах і казках пісьменніка. Зацікавіла дзяцей і крыжанванка «Урокі роднага слова», якая змешчана на сайце Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. З задавальненнем папрактыкаваліся ў чытанні на хуткасць скорагаворак, якія напісаў Васіль Вітка.

Такім чынам, праз гульнёвыя сродкі юныя случчане  далучыліся да творчасці нашага знакамітага земляка.


Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!» Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!» Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!» Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!» Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!» Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!» Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!» Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты