Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»

Родная літаратура – сапраўдная скарбніца духоўнага багацця беларусаў, адкрываць і вывучаць якую – сапраўдны гонар і асалода!

Крыніца мудрасці пачынаецца з дзіцячай літаратуры.

Запрашаем вас прыняць удзел у анлайн-акцыі «Кніжны свет у хвілінах», падчас якой мы будзем знаёміць вас з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі, якія ствараюць творы для дзяцей.

Першае знаёмства прысвечана Алене Анатольеўне Стэльмах.

Пісьменнік-публіцыст, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Расіі Алена Стэльмах лічыць, што нашы дзеці павіны мець магчымасць чытаць найлепшыя дзіцячыя кнігі і часопісы.

З-пад яе пяра ў апошнія некалькі гадоў выйшаў цэлы шэраг цікавых твораў, разлічаных на дзяцей і падлеткаў.

Пісьменніца спадзяецца, што кнігі не страцяць сваёй каштоўнасці, наадварот, – чалавек, які чытае, стане яшчэ больш разумным, інтэлігентным, дасведчаным. Значыць, і паспяховым.

Прапануем вашай увазе казку Алены Стэльмах «Павучок Славік», якая ўслаўляе маральныя прынцыпы. Дзецi баяцца павука, якi пасялiўся на акне. А мама, наадварот, вучыць ставiцца да ўсiх зычлiва, у тым лiку да тых, хто не падобны на цябе.

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты