Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»

У дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць з творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія ствараюць свае творы для дзяцей і падлеткаў.

«Дзіцячая літаратура – гэта планета маленства»,  – так лічыць паэт, песеннік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку імя Васіля Віткі, Уладзімір Мінавіч Мазго.

Дзякуючы творчай фантазіі аўтара, нарадзілася многа твораў для дзяцей. Вершы, песні, казкі, загадкі, скорагаворкі знаёмяць з сакавітай беларускай мовай, запрашаюць у вандроўку па Беларусі. Шчырыя, добрыя творы пісьменніка пранікнуты павагай і любоўю да радзімы, роднай прыроды, ўсяго жывога. «Для мяне радзіма – крыніца сілы і натхнення», – гаворыць аўтар.

У час сучасных тэхналогій Уладзімір Мазго раіць чытачам: «Не гуляйце, дзеці, доўга ў інтэрнэце з дапамогай мышкі, а чытайце – кніжкі. Кніжкі –адпачынак і найлепшы ўчынак. І ў вучобе фішка, безумоўна, кніжка».

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты