Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»

У дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія ствараюць свае творы для дзяцей.

Усё сваё свядомае жыццё прысвяціў дзецям Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі часопіса «Вясёлка» імя В. Віткі. З вялікай адказнасцю ён піша свае творы для юных чытачоў. Уладзімір Сцяпанавіч вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Яго мастацка-дакументальныя аповесці, эсэ, нарысы і апавяданні, кнігі для дзяцей перакладзены на рускую, украінскую літоўскую, нямецкую мовы.

Уладзімір Сцяпанавіч імкнецца сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю сцвяржаць дабро, вучыць любіць Радзіму і кожнага чалавека ў ёй, адчуваць радасць ад жыцця і літаратуры. Ён ведае, як пісаць цікавыя і змястоўныя кніжкі для дзяцей, як зачараваць іх дасціплым беларускім языком.

У казачнай аповесці «Прыгоды Нуліка» пісьменнік тлумачыць дзецям пра каштоўнасць сяброўства ў жыцці чалавека. Жыве на свеце самотны Нулік. Аднойчы ён знаёміцца з Міколкам, які таксама сумуе без сябра. Так пачынаюцца прыгоды хлопчыка і Нуліка, якія штосьці прыдумляюць, малююць, гуляюць. Але аднойчы Міколка атрымлівае ў падарунак электронную гульню. Ці вытрымае яго сяброўства з Нулікам гэта выпрабаванне?

Аповесць мае займальны сюжэт і адначасова развівае здольнасці дзяцей. Чытаючы яе дзеці могуць самастойна рашыць матэматычныя задачкі, адгадаць загадкі, паўдзельнічаць у прыгодах герояў. Кніга ўключана ў школьную праграму і будзе таксама карысна бацькам, педагогам.

«Не стамляйцеся сябраваць з кнігамі! Яны дапамогуць развіць ваш розум»- так раіць сваім чытачам Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты