Жанна Міус дзецям
У дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія ствараюць свае творы для дзяцей.
Жана Віктараўна Міус — вядомая магілёўская дзіцячая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, аўтар кніг вершаў і казак, піша на рускай і беларускай мове.
Кнігі для дзяцей «Первоапрельский суп», «Нескучательная дочка», «Рыцарь кастрюли с шумовкой», «Сиреневая Соня в Чудесонии» пераносяць чытачоў у свет казкі, фантазіі і незабыўных уражанняў. Кожная яе кніга – гэта падарожжа ў свет дзяцінства і чараўніцтва.
З гумарам і фантазіяй напісаны вершы з кнігі «Странные детки». Калі вам цікава даведацца, дзе знаходзіцца Смехаварыя, адкуль у кватэры з’явіўся слезлівень, што такое ўхахотка і белібердомік – абавязкова прачытайце кнігу Жаны Міус «Странные детки». Вас чакае знаёмства з незвычайнымі героямі гумарыстычных вершаў.
Кніга «Казачныя ночы Барвулі» перанясе вас у казачны цудоўны свет леса. Маладзенькая асінка Барвуля весела і захапляльна праводзіць свой час сярод старэйшых лясных суседзяў – Шэрага Каменю, цётухны Хвоі, пня Дубадума. А калі ў лес прыходзяць па грыбы нявыхаваныя хлопчыкі, як, напрыклад, лайдак і ныцік Дасік, і паводзяць сябе дрэнна, здараюцца чарадзейныя пераўвасабленні і дзеці трапляюць у загадкавае Грыбадзіўе.
Жана Міус лічыць, што дзеці – самыя ўдзячныя чытачы, таму пісаць для іх адно задавальненне. У творчым багажу пісьменніцы дванаццаць кніг, дзе кожны чытач знойдзе для сябе нешта цікавае, захапляльнае, чароўнае.
- Предыдущий Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»
- Следующий День библиографии «В мир информации через книгу»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты
















