Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»

У дзіцяча-юнацкім  аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія ствараюць свае творы для дзяцей.

Зінаіда Багамолава — член Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь», член народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца», пераможца розных міжнародных літаратурных конкурсаў, пераможца конкурсу «Сузор’е духоўнасці 2019» у намінацыі «Лепшая кніга года 2019» (на беларускай мове).

Творчая біяграфія Зінаіды Яўгенаўны Багамолавай пачалася ў 2013 годзе. Паэтка піша на рускай і беларускай мове, у яе капілцы 17 кніг для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Казкі, вершы, загадкі вучаць быць добрымі, спагадлівымі, любіць бацькоў, паважаць старэйшых, берагчы ўсё жывое наўкол, даражыць сяброўствам.

«Ласковое солнышко», «На радужной планете», «Отгадай-ка», «Цыпленок Яшка», «Стихи детям», «Лесной переполох», «На солнечной лужайке», «Дружбой надо дорожить», «У бярозавым гаі», «У свеце загадак», і іншыя кнігі пісьменніцы абавязкова зацікавяць маленькіх чытачоў.

 

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты