21 снежня 2019 года — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынава (1934-1996)

                          … творам Івана Чыгрынава наканавана неўміручасць.
Ім жыць роўна столькі, колькі жыць беларусам на зямлі.
Алесь Марціновіч

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна МагілёўскайІвана Чыгрынава вобласці. Пасля чарнобыльскай трагедыі яго родная вёска апынулася ў зоне радыёактыўнага забруджвання і перастала існаваць.

Выхоўваўся хлопчык у простай сялянскай сям’і: яго бацька працаваў старшынёй сельсавета, маці — звычайная калгасніца. У сям’і было восем дзяцей, і ўвесь цяжар па выхаванні дзяцей лёг менавіта на плечы маці.  Яе ролю Чыгрынаў падкрэсліваў асабліва: “Я ўсім у жыцці абавязаны маці”. Бацька больш займаўся грамадскімі справамі. З набліжэннем гітлераўцаў падаўся за лінію фронту. Ваеннае ліхалецце перажыў, але да сям’і не вярнуўся.

Івана ЧыгрынаваІван Чыгрынаў належыць да пакалення, у якога вайна прайшлася па самай светлай і радаснай пары жыцця —  дзяцінстве. У сваіх творах “Бульба”, “За сто кіламетраў на абед”, “Ішоў на вайну чалавек”, “У ціхім тумане”, “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві” Чыгрынаў імкнуўся паказаць праўду таго суровага і гераічнага часу, праўду, якая адкрылася яго пакаленню, узгадаванаму вайной і балючай памяццю пра яе. “Вайна была самай галоўнай падзеяй у маім жыцці. І не толькі ў маім. Чалавек у ёй быў як на далоні. І сама па сабе філасофія вайны цікавая для пісьменніка. У ёй усё праяўляецца. І чалавек, які ён ёсць, і сістэма, і лад, і традыцыі. Сапраўды ўсё праяўляецца. Найбагацейшы матэрыял для роздуму. Гісторыя вайны – не толькі вопыт, але і навука. Шкада, што мы дрэнна вучымся, здавалася б, у жыцці, у гісторыі нашай усё было. Усякага хапала. Але шмат што паўтараецца”.

Івана ЧыгрынаваУ 1940 годзе хлапчук пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Фашысцкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будучы літаратар зноў сеў за школьную парту, і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей Іван Чыгрынаў пайшоў вучыцца ў Саматэвіцкую сярэднюю школу, якую закончыў значна раней другі народны пісьменнік Беларусі — Аркадзь Куляшоў.  Хлопец вельмі адказна ставіўся да вучобы. А як жа інакш, калі ў гэтай школе вучыўся сам аўтар паэмы “Сцяг брыгады”.

Яшчэ ў школе юнак захапіўся літаратурай, сам пачаў спрабаваць пісаць вершы. Пасля заканчэння сярэдняй школы Іван Чыгрынаў паступіў на адзяленне журналістыкі філфака БДУ, дзе пазнаёміўся з маладымі і таленавітымі літаратарамі. Разам з ім вучыліся Іван Пташнікаў, Вячаслаў Адамчык. У час вучобы з 1952 па 1957 гады яго першы верш “Сон трактарыста” быў надрукаваны ў 1952 годзе ў часопісе “Полымя”, потым іншыя вершы друкаваліся ў “Магілёўскай праўдзе”, “Чырвонай змене”. Аднак паэтам Чыгрынаў так і не стаў. У 1957 годзе ў “Чырвонай змене” была надрукавана яго невялікая аповесць “Аўгуст Андрэ: Тайна адной экспедыцыі” пра подзвіг шведскага інжынера, даследчыка Арктыкі. Але сам пісьменнік лічыў пачаткам сталай літаратурнай дзейнасці 1961 год, калі ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” з’явілася апавяданне “Праз гады”.

Івана ЧыгрынаваПасля вучобы ў універсітэце Іван Чыгрынаў працаваў на розных пасадах у рэдакцыях выдавецтва “Навука і тэхніка” Акадэміі Навук Беларусі з 1957 па 1962 гады, часопіса “Полымя” з 1962 па 1975 гады, з 1975 па 1986 гады – у Саюзе пісьменнікаў Беларусі, у складзе дэлегацыі Беларусі ўдзельнічаў у працы XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1978 года – старшыня праўлення Беларускага фонду культуры, у 1988 годзе абіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, з 1989 года – галоўны рэдактар часопіса “Спадчына”.

Доля адмерала яму толькі 61 год і 15 дзён зямнога жыцця. Па сённяшніх мерках гэта ўвогуле не багата. У літаратуры ён актыўна працаваў тры з паловай дзесяцігоддзі і здабыў шырокае сусветнае прызнанне.Івана Чыгрынава

Вялікі пласт творчай працы Івана Гаўрылавіча – яго драматургія, якая вызначаецца драматычнай напружанасцю. Ён аўтар п’ес “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”, “Следчая справа Вашчылы”, “Чалавек з мядзведжым тварам”, “Звон – не малітва”, “Толькі мёртвыя не вяртаюцца”, “Прымак”. Ствараў Чыгрынаў п’есы і па сваіх раманах “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”. Таксама ён перакладчык “Слова Memorialnaya-doska-Ivanu-CHigrinovu-v-Minskeпра паход Ігаравы”, п’ес “На дне” Максіма Горкага і “Аптымістычная трагедыя” Усевалада Вішнеўскага. Прымаў пісьменнік удзел і ў стварэнні сцэнарыя шматсерыйнага тэлефільма “Руіны страляюць”, пастаўленага ў 1973 годзе. За працу над гэтым сцэнарыем ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі (1974). Праз дваццаць гадоў за дасягненні ў літаратуры Іван Чыгрынаў удастоены звання народнага пісьменніка Беларусі.

Імя Івана Чыгрынава прысвоена вуліцы ў Магілёве, Касцюковіцкай раённай бібліятэцы. У Мінску на доме №29 па вуліцы Пуліхава, у якім жыў народны пісьменнік, і ў Магілёве на будынку сярэдняй школы №6 па вуліцы Івана Чыгрынава ўсталяваны мемарыяльныя дошкі.

 

 Цікавыя факты:
 

  • Яшчэ ў час вайны Іван Чыгрынаў перахварэў брушным тыфам, што і стала адной з прычын яго ранняй смерці.
  • Захавалася сямейнае паданне, што васьмікласнікам Іван чытаў свае вершы Аркадзю Куляшову, калі той прыехаў ужо знакамітым у родную вёску.
  • У час вайны сям’я Чыгрынавых дапамагала партызанам. У вёсцы ўсе аб гэтым ведалі, людзі нават адпраўлялі да іх партызан, гаворачы “Там вам дапамогуць”. Аб гэтым у пісьменніка ёсць апавяданне “Праз гады”.
  • Іван Чыгрынаў казаў, калі б не стаў пісьменнікам, хацеў бы быць астраномам.
  • Іван Гаўрылавіч заўсёды знаходзіў час на падарожжы: пехатой хадзіў па беларускіх землях, збіраў вобразы і замалёўкі для будучых твораў. Пры сабе меў толькі кацялок і заплечнік.
  • У 1994 годзе зняты фільм, прысвечаны творчасці пісьменніка – “Іван Чыгрынаў”. Рэжысёр Станіслаў Гайдук.
  • Пётр Гаўрылавіч Чыгрынаў, брат пісьменніка – доктар гістарычных навук, аўтар падручнікаў па гісторыі Беларусі, прафесар. Пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Асоба гэтага пісьменніка займае своеасаблівае, адметнае месца ў беларускім літаратурным пантэоне. Аўтар раманнай пенталогіі, шматлікіх апавяданняў і п’ес, ён рэалізаваўся ў літаратуры, атрымаў прызнанне і належную ацэнку пры жыцці. Але застаўся для многіх чытачоў перш за ўсё як аўтар рамана “Плач перапёлкі”, які можна назваць цэнтральным у яго творчасці. З яго неабходна пачынаць знаёмства з творчасцю пісьменніка і калі спадабаецца, чытайце другі і трэці том пенталогіі – “Апраўданне крыві” і “Свае і чужыя”.  Творы Івана Чыгрынава заслугоўваюць, каб іх чыталі для сябе, для душы.

  1. “Дзівак з Ганчарнай вуліцы” (1961г.). Упершыню апавяданне было надрукавана пад назвай “Птушкі ляцяць на волю”.
  1. “Бульба” (1963 г.).
  1. “У ціхім тумане” (1963 г.). Першапачатковая назва апавядання “Маці”.
  1. “Ішоў на вайну чалавек” (1965 г.).
  1. “Плач перапёлкі” (1970 г.).

У адным інтэрв’ю ў Івана Гаўрылавіча запыталіся: “Вы аптыміст?” і  ён адказаў “Так аптыміст. Хоць часам ад суму няма куды падзецца. Але будзем жыць…” Сапраўды, наша жыццё працягваецца. А жыццё творцы працягваецца ў тым, што ён тварыў – для пісьменніка ў яго кнігах, якія мы можам чытаць і адкрываць свет не толькі аўтара і яго герояў, адкрываць саміх сябе.

 

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты

КАЛЕНДАРЬ

Январь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Версия для слабовидящих