ХІ Майскія Віткаўскія чытанні “Сейбіт Случчыны”

ХІ Майскія Віткаўскія чытанні  “Сейбіт Случчыны”

16-20 мая 2018 года

Штогадовыя Віткаўскія чытанні накіраваны на падтрымку чытацкай культуры з мэтай захавання духоўных здабыткаў беларускага народа, беражлівых адносін да роднай мовы і літаратуры. Сёлетні літаратурны форум сустракае рэспубліканскую акцыю “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”. Юныя случчане маюць магчымасць прыняць удзел у займальных мерапрыемствах, пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі айчыннай літаратуры, сустрэцца з беларускімі аўтарамі Уладзімірам Ліпскім, Алесем Бадаком, Анатолем Зэкавым, Анастасіей Радзікевіч, паспрабаваць свае сілы ў мастацкай творчасці.

Запрашаем прыняць удзел у “Культурным маршруце”. Дасылайце свае малюнкі, буктрэйлеры, водгукі на любімыя творы беларускіх пісьменнікаў на E-mail: child_biblio@tut.by.

 

 

КАЛЕНДАРЬ

Май 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031