Віртуальны жыццяпіс «Янка Купала – геній і прарок»

«Нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала».

Якуб Колас

У цяперашнім годзе спаўняецца 139 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Янка Купала ўзняў беларускае мастацкае слова на небывалую вышыню, яго творчасць параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, яна ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця беларускага народа. Ад першага да апошняга верша яно належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры. Паэзія Янкі Купалы — гэта перш за ўсё паэзія пачуццяў, эмоцый, глыбокіх разважанняў і перажыванняў. Творы паэта сталі своеасаблівым мастом, што злучыў беларускую культуру з культурай сусветнай. Яны ўвабралі ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення, сталі паэтычным увасабленнем Беларусі.

Янка Купала і сёння народны Прарок, Пясняр, Паэт для кожнага з беларусаў.

Запрашаем пазнаёміцца з віртуальным жыццяпісам вялікага творцы.

 

 

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты