Кнігі ў дар

Сяргей Фёдаравіч Давідовіч – вядомы беларускі паэт,празаік, мастак, грамадскі дзеяч. Ад аўтара шматлікіх празаічных кніг і зборнікаў вершаў Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка атрымала ў дар каштоўны падарунак – збор твораў у шасці тамах. У шматтомнік увайшлі літаратурныя жанры на розны густ – вершы, паэмы, аповесці, апавяданні, замалеўкі, гумарэскі, казкі. Тэматычная палітра таксама вельмі разнастайная: разважанні пра лёс, Радзіму, мову, родную прыроду. Сяргей Федаравіч, не толькі выдатны пісьменнік, але і таленавіты мастак. Кожны том па-мастацку аформлены самім аўтарам і выглядае вельмі прывабна.

Шчыры дзякуй Сяргею Федаравічу Давідовічу за цудоўны падарунак – кнігі. Жадаем аўтару пісаць, тварыць, здзейсняць і працягваць радаваць чытачоў сваёй творчасцю.



Давідовіч, С. Ф. Збор твораў : у 5т. / Сяргей Давідовіч ; рэдагаванне і малюнкі аўтара . – Мінск : Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016–2017

Т. 1 : Вершы. Гумарэскі. – 2016. – 686, [2] с.: іл. – Содерж. : 1956–1958 ; 1965–1980 ; Песни ; Стихи для детей ; 1980–1990 ; 1990–2000 ; 2000–2007 ; 2007–2016 ; Гумарэскі ; Константин Давидович 1956–1958.

Т. 2 : Паэмы. – 2016. – 750, [2] с. : іл.

Т. 3 : Апавяданні. Аповесці. – 2016. – 549, [3] с. : іл.

Т. 4 : Аповесці. Апавяданні. Замалёўкі. – 2016. – 534, [2] с. : іл.

Т. 5 : Казкі. Прыгоды. – 2017. – 493, [3] с. : іл.

Т. 6 : Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні. – Мінск : Выдавец А. М. Вараскін, 2017. – 462, [2] с. : іл.

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты