Сустрэча «Кнігі на арбіце закона»

З мэтай прафілактыкі праванарушэнняў сярод падлеткаў і моладзі, развіцця навыкаў законапаслухмяных паводзін і прапагандзе прававых ведаў 8 лютага 2017 года ў Бокшыцкай сельскай бібліятэцы-філіяле №42 адбылася сустрэча вучняў 10-11 класаў  з супрацоўнікам праваахоўчых органаў. Тэма сустрэчы – “Закон і моладзь”.

Для ўдзельнікаў была падрыхтавана выстава “Кнігі на арбіце закона”. Загадчык бібліятэкі Кіслячэнка Ірына Пятроўна правяла агляд  літаратуры   прававой  тэматыкі.

Участковы інспектар Бокшыцкага сельскага савета лейтэнант міліцыі Горгун Аляксандр Іванавіч   азнаёміў моладзь з відамі  юрыдычнай адказнасці – дысцыплінарнай, адміністратыўнай і крымінальнай, звярнуў  увагу на ўзроставых рамках  наступлення  адказнасці за праванарушэнні.

Бібліятэкар Кіслячэнка Наталля Аляксандраўна  падрыхтавала  віктарыну “Я і закон”. Падлеткі актыўна задавалі пытанні участковаму, разам разглядалі  жыццёвыя сітуацыі   ў рамках прававога заканадаўства.

Каб моладзь заставалася больш прыкметнай у цемны час сутак – кожны атрымаў флікер.

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты