АЛЕНА СТЭЛЬМАХ «БАЧУ БЕЛАРУСЬ ТАКОЙ…»

І для кроплі ліст — калыска.
Усё тут міла, родна, блізка.
Усё тут гулка, спеўна, звонка —
Гэта ж родная старонка.
Алена Стэльмах

Алена Стэльмах Алена Анатольеўна Стэльмах – пісьменнік-публіцыст, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Расіі.

Нарадзілася ў 1965 годзе ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ ў 1986 годзе, у 2000 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала галоўным рэдактарам раённай газеты “Узвышша” у Дзяржынску, галоўным рэдактарам “Белорусской лесной газеты”, намеснікам дырэктара “Выдавецкага дома “Звязда”. Творы Алены Стэльмах друкаваліся ў калектыўных зборніках “Міншчына літаратурная”, “Радзіма. Адзінства. Перамога”, “Созвучие”, а таксама ў літаратурных выданнях Беларусі, Украіны, Таджыкістана, Кабардзіна-Балкарыі. Узнагароджана медалём імя Алі Шагенцукава, нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”.

Зачарованы БеларуссюУ 2016 годзе быў выдадзены фотапаэтычны альбом “Зачараваны Беларуссю”, у якім аўтарскі ўдзел прынялі фотааматар Уладзіслаў Цыдзік і члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і паэты Міншчыны. Багатая калекцыя здымкаў Уладзіслава Цыдзіка была аздоблена паэтычнымі радкамі вершаў майстроў слова Мінскай вобласці. У якасці сувеніра з Беларусі фотаальбом набыты ў Вялікабрытанію, Расію, Грузію.

Бачу Беларусь такойПраз два гады ўбачыў свет новы зборнік “Бачу Беларусь такой” у Выдавецкім доме “Звязда” і быў выдадзены на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. У кнізе аўтар здымкаў Уладзіслаў Цыдзік разам з 65 беларускімі паэтамі выказвае свае шчырыя пачуцці да роднай зямлі. Патрэбна дадаць, што гэты зборнік атрымаў першую прэмію Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Мая Радзіма. Мой бацькоўскі кут.
Шчаслівы той, хто нарадзіўся тут.
Тут карані – мой слаўны радавод,
Квітней, Радзіма і яе народ!
Алена Стэльмах

Мая РадзимаУ 2019 годзе выйшаў з друку зборнік паэзіі і прозы “Мая Радзіма”, прысвечаны Году малой радзімы. Гэта спроба сучасных беларускіх аўтараў праз прыгожае мастацкае слова прытуліцца душой да роднага краю. Літаратары, а іх 26, нарадзіліся ў розных кутках Беларусі: Навум Гальпяровіч у старажытным Полацку, Алесь Карлюкевіч на прыгожай Пухавіччыне, Мікола Маляўка на знакамітай коласаўскай зямлі, Алесь Марціновіч на цудоўнай нашай Случчыне. Кожны з твораў, прадстаўленых у зборніку, стаў своеасаблівым майстэрскім узорам, пэўным носьбітам адчування шматгалосай Радзімы –  нашай любай, роднай Беларусі. Аўтары запрашаюць прайціся па сцяжынках Бацькаўшчыны, пабываць у яе самых знакавых мясцінах, адчуць яе трапяткое дыханне, пабачыць яе хараство. Аўтары фотаздымкаў – Яўген Пясецкі і Уладзіслаў Цыдзік. Складальнікам гэтых выданняў з’яўляецца Алена Стэльмах.

Дуб і крумкачЗ-пад пяра гэтай надзвычай таленавітай жанчыны ў апошнія некалькі гадоў выйшаў цэлы шэраг цікавых твораў, разлічаных на дзяцей і падлеткаў. Сярод разнастайных кніг, выдадзеных у Беларусі, казка “Дуб і крумкач” Алены Стэльмах выдзяляецца асабліва. Прываблівае яе незвычайнае афармленне ў стылі беларускай выцінанкі, звяртае ўвагу чытачоў не зусім традыцыйны фармат. Такая своеасаблівая кніга-сувенір.

Дуб тры стагоддзі нязрушна стаіць на адным месцы, але да яго ўсе хінуцца, бо і ён да кожнага – са спагадай, дабром. Крумкач мае крылы, але нораў яго – злы, драпежны. Ён там, дзе кроў, чалавечае гора і слёзы. Дык хто з іх больш важны, карысны, шчаслівы? Адказ на гэта пытанне шукаюць героі твора, і мы, таксама, паважаныя чытачы,запрашаем вас паразважаць над гэтым пытаннем. Ведаеце, такая філасофская казка. Трэба адзначыць аздабленне твора мастаком Уладзімірам Лукашыкам. Ён прызнаўся, што даўно марыў аформіць кнігу ў стылі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у прыватнасці выцінанкі.

Большое представление для СонечкиВ гостях у Франциска СкориныУ серыі кніг “Кніга Чараўніцтва” выйшлі дзве казкі “У гасцях у Францыска Скарыны” і “Вялікае прадстаўленне для Сонечкі”, іх аўтар Ева НЭММ — гэта псеўданім пісьменніцы Алены Стэльмах, двух яе дачок і трох унучак. Вось такі творчы калектыў атрымаўся! Незвычайныя казкі для дзяцей у вясёлай, займальнай форме расказваюць аб гісторыі Беларусі. Як з’явілася першая друкаваная кніга, хто такі Францыск Скарына і чаму самы новы смартфон ніколі не заменіць добрую кнігу? Героі пабываюць у Белавежскай пушчы, даведаюцца, хто такая Барбара Радзівіл. А яшчэ у кнігах можна знайсці майстар-класы ад кактуса Пундзіка, пазнаёміцца з кнігавыдавецкай справай разам з гузікам Юзікам, паўдзельнічаць у віктарыне з Алоўкам, пагуляць у гульню. І, калі ласка, звярніце ўвагу на маляўнічыя ілюстрацыі таленавітай мастачкі Кацярыны Першынай. Яе высокі мастацкі густ дазволіў ажывіць герояў кніг.

Зборнікі, складальнікам якіх з’яўляецца Алена Стэльмах, і кнігі, напісаныя ёю асабіста, прадстаўлены ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы. Знаёмцеся, чытайце іх, паважаныя сябры! Упэўнены, вы атрымаеце сапраўдную асалоду.

Больш інфармацыі аб творчых планах і дзейнасці Алены Стэльмах у аўтарскім блогу “Мир писателя” http://www.elenastelmah.com/

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты